Условие задания:

4 Б.
Якія назоўнікі з’яўляюцца канкрэтнымі, а якія — абстрактнымі?  Ацані правільнасць наступных сцвярджэнняў словамі "так" або "не" (запісваць з вялікай літары).
 
Да канкрэтных назоўнікаў адносяцца словы 2 і 4
 
 
Да абстрактных назоўнікаў адносяцца словы 1 і 2
 
 
 
1.Смерч

2.Пераказ

3.Летуценні

4.Гімназія
 
Узор для разважання: канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы, якія чалавек можа ўспрымаць пры дапамозе органаў пачуццяў (на слых, вобмацак, зрок, смак, пах). Да іх адносяцца жывыя істоты, матэрыяльныя прадметы (кракадзіл, малюнак, партрэт); грамадскія падзеі, працэсы (паўстанне, рэвалюцыя, рэфармацыя, блакада); прыродныя з’явы (маланка, гром, снегапад, ураган); апрадмечаныя дзеянні (дыктант, занятак, спісванне); назвы адзінак вымярэння (дзень, гадзіна, кілаграм) і інш. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці: радасць, боль, знявага, меркаванне, падзея і інш. Звычайна абстрактныя назоўнікі ўжываюцца ў адзіночным ліку (шчасце, гора), не спалучаюцца з лічэбнікамі два, тры (нельга сказаць: тры шчасці, два горы).