Условие задания:

6 Б.
Вызначы, ці ёсць у тэксце падсумоўванне, вывад.
 
У Нясвіжскім замку, дзе жыў хлопчык, працавала шмат запрошаных Радзівіламі вучоных, вядомых па ўсёй Еўропе. Тут яны пісалі свае творы, выкладалі ў школе, клапаціліся пра багацце Радзівілаўскай бібліятэкі. Гэтыя людзі ведалі старажытныя і сучасныя мовы. Беручы з іх прыклад, Леў Сапега ўжо ў дзяцінстве, апрача беларускай мовы, ведаў лацінскую, грэчаскую, нямецкую, польскую. Ледзь не кожны дзень здольны да навукі хлопчык праводзіў у бібліятэцы. Ён чытаў старадаўнія рукапісы, друкаваныя кнігі і хутка назапашваў веды (У.Арлоў).
 
Яшчэ ў студэнцкія гады Рыгор Шырма пакляўся вывесці ў людзі і зрабіць дамаю высокага культурнага свету нашу про стую сяляначку, беларускую народную песню. На працягу ўсяго жыцця ён збіраў і запісваў народныя песні, шукаў сярод кампазітараў добрых апрацоўшчыкаў, стварыў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу і некалькі дзесяцігоддзяў быў яе нястомным кіраўніком. 3 ім капэла аб'ехала паўсвету, а яе кіраўніка называлі майстрам-чарадзеем. У рэпертуары капэлы былі класічныя творы еўрапейскіх кам пазітараў, усе лепшыя творы беларускіх кампазітараў, песні розных народаў. Капэла Шырмы паказала ўсяму свету хараство і веліч роднай беларускай песні. Рыгор Раманавіч здзейсніў сваю мару: наша беларуская народная песня загучала на самых вядомых сцэнах Еўропы. А «Зорку Венеру», напрыклад, называлі выключным шэдэўрам, якому можа пазайздросціць кожны народ. Шматгранная плённая дзейнасць Рыгора Раманавіча Шырмы — гэта наша гістарычная спадчына (В.Сізко-Габрыелян).