Условие задания:

4 Б.
Да якога тыпу (разважанне ці апавяданне) адносяцца наступныя тэкставыя ўрыўкі?
 
Кітайскі мастак шмат разоў маляваў півоні на бамбукавай і рысавай паперы. Рознакаляровыя кветкі здаваліся вільготнымі і духмянымі. У канцы свайго доўгага жыцця мастак напісаў залаціста-ружовую півоню з ярка-блакітнымі лістамі. Ён кепска бачыў, але здолеў лічанымі ўзмахамі пэндзля перанесці на паперу хараство кветкі (У.Сцяпан).
 
Неахвотна пакідаюць родную зямлю не адны толькі жоравы. Гэта ўласціва ўсім птушкам. Вясной гракі з'яўляюцца ў нас з першымі праталінамі ў палях. Аднак пакідаюць яны родную зямлю толькі позняй восенню. Позна адлятаюць качкі, а пры зручным выпадку і зусім застаюцца зімаваць. Родная зямля! Што можа быць даражэй за яе? (Р.Ігнаценка).