Условие задания:

1,5 Б.
Якая колькасць рэплік выкарыстана ў наступных выказваннях. 
 
1.
   — Бяда, таварыш доктар, гора вялікае навалілася!
   — Што здарылася?
   — Мішка захварэў: ні сухой макавінкі ў рот не бярэ, поўная адсутнасць апетыту, харчам — нуль увагі... (М.Лынькоў. Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў).
 
2.
   Азірнуўся вакол дзядок і кажа:
   — Што ж вы, людцы родненькія, у такім дзікім кустоўі жывяце, а мне нават і не скардзіцеся?
   А жанчыны яму ў адказ:
   — Ды які з таго толк. Каму мы толькі не расказвалі пра сваю бяду, чыіх толькі парадаў не слухаліся — і солі пад карані сваёй лазе падсыпалі, і тапілі, і вымаразіць спрабавалі — нічога не дапамагае, як расла, так і расце безупынна. У нас ужо і рукі паапускаліся, адзін, відаць, паратунак — на новае месца перабрацца (Паданне “Лазовы куст”).
 
3.
   Максім нахмурыўся, як бы цень лёг на яго лоб.
   — Скуль ты ведаеш аб дубку?
   — Каму і ведаць, як не Андрэю, — пажартаваў Стаська Гук.
   Андрэй замяшаўся, пабялеў і сказаў:
   — Так гавораць (Якуб Колас. Малады дубок).