Условие задания:

1,5 Б.
Адшукай у сказах прыдаткі і запішы іх з малой літары ў той форме, у якой яны ўжытыя.
 
Тут, пад стогадовымі соснамі, пад волатамі–дубамі, было зусім зацішна (Кандрат Крапіва).
 
 
İ плыве, плыве імклівы, светлы Нёман–чарадзей (Язэп Пушча).
 
 
Мы, моладзь, любім прыроду.
 
 
Узор для разважання: прыдаткам называецца азначэнне, выражанае назоўнікам ці спалучэннем слоў з ім, якое дае другую назву прадмету (дуб–гаспадар). У сказе Я люблю кветкі — сонцавы дзеткі прыдаткам з’яўляецца спалучэнне назоўніка з прыметнікам сонцавы дзеткі (так названы кветкі).