Условие задания:

4 Б.
Да якога тыпу маўлення адносяцца наступныя тэкставыя ўрыўкі?
 
Ефрасіння Полацкая была ўнучкай князя Усяслава Чарадзея. Яшчэ зусім юнай пакінула свецкае жыццё і пайшла ў манастыр. Яна сама перапісвала кнігі, клапацілася пра будаўніцтва ў Полацку новых храмаў і манастыроў (В.Чамярыцкі).
 
Прайдзіцеся на світанні па праспекце Незалежнасці. Дамы і паркі заліты мяккім ружаватым святлом. Вы адчуваеце свежасць і водар маладых ліп і росных кветак, чуеце характэрны рытм пачатку працоўнага дня. Сотні тралейбусаў, аўтобусаў і машын спяшаюцца ў прамысловыя раёны сталіцы (С.Грахоўскі).
 
Пра заснаванне Ліды ходзяць розныя байкі. Расказваюць, што нейкая Лідаатаманша прывяла сваё племя на злучыну дзвюх рэчак. Адну назвала сваім пяшчотным імем Лідзейка, а другой дала назву Каменка (У.Ліпскі).
 
Самая крайняя ад поля хата была новая і няскончаная. Вокны ў ёй былі забіты дошкамі наглуха, ніякай агароджы каля яе. Спарыш і трыпутнік буялі навокал не абжытай яшчэ будыніны. Гэтая расліннасць, мокрая і прыціснутая восеньскім холадам, усё яшчэ гусцілася і ўпарта зелянелася (Кузьма Чорны).