Условие задания:

4 Б.
Да якога тыпу маўлення адносяцца наступныя тэкставыя ўрыўкі?
 
У парку лістапад. Дрэвы стаяць маўклівыя, сонныя, з іх злятаюць пажоўклыя лісты: настаў час. Абарвецца ліст, зашамаціць лагодна і мякка, нібы развітваецца з тымі, што застаюцца вісець. Калі зачэпіць суседа, то ўжо ападаюць удвух. Так бывае: ліст за ліст чапляецца, чапляецца — і на зямлю ўжо сыплецца жоўтая замець. Слухаеш шоргат лісця, і становіцца сумна. Шкада сонечнага лета, прыемнага цяпла (М. Дзелянкоўскі).
 
Вёска размясцілася на крутым рачным беразе. Хаты ляпіліся на самым яго версе. Калі глянуць на вёску знізу, з ракі, то выразна вымалёўваліся ў нябеснай яснасці побач з абрысамі дрэў стрэхі з комінамі. Стрэхі ішлі роўненька, адна за адной. Былі яны высокія, у асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчалі розныя (А.Кажадуб).
 
Адзін комін вылазіў на страху, шырокі, прысадзісты. Ён быў важны, як і яго гаспадар. Другі вытыркаўся доўгай і тонкай жалезнай трубой. Ён выгляд меў такі, быццам упершыню трапіў на гэты свет і застыў у нямым здзіўленні. У трэцяга над трубой быў прышлёпнуты шырокі брыль... Яны ганарыста красаваліся над берагам, узнімаліся над садамі (А.Кажадуб).
 
Старажытная беларуская мова значна адрознівалася ад той, якой мы карыстаемся ў цяперашні час. Яна была больш ускладненай. Але яна адрознівалася і ад мовы, на якой напісаны такія вядомыя творы эпохі Кіеўскай Русі, як «Слова пра паход Ігара» і «Руская праўда» (У.Свяжынскі).