Условие задания:

6 Б.
Вызначы від апісання ў кожным тэксце.
 
Альшэўскі падаўся да ракі. Яна па–асенняму ціхая. Ля берага на дне можна ўбачыць драбнюткія каменьчыкі: вада тут вельмі чыстая, празрыстая. На сярэдзіне яна цямнее, абвіваючы ў сабе нізкае шэрае неба. Стажкамі застаўлены яшчэ зялёныя зарэчныя лугі. Пясчаныя пляжы бязлюдныя. Толькі ў адным месцы, спуціўшы ногі ў ваду, сядзяць з вудамі трое хлопчыкаў (І.Навуменка).
 
У незнаёмым лесе вельмі лёгка заблудзіцца, таму важна ведаць лясныя арыенціры і ўмела імі карыстацца. Азірайцеся зрэдку назад, прыкмячайце асаблівасці — ручай, вялікі камень, выварацень. Заблудзіцеся — па гэтых прыкметах зможаце знайсці дарогу. Без компаса можна вызначыць, дзе поўнач ці поўдзень: у сасны з боку поўначы кара грубейшая і таўсцейшая; на свежых пнях гадавыя кольцы больш шырокія з поўдня; мурашнікі заўсёды знаходзяцца з паўднёвага боку дрэва.
 
Дзень канчаецца. Заходзіць сонца. Яно свеціць мне ў твар, і я амаль нічога не бачу, а толькі чую плёскат хваль. Яшчэ гудуць мухі, а ў лугах на пясчаных выспах ужо свішчуць перапёлкі, сустракаючы блізкую ноч. Шуміць параход, і шум гэты усё набліжаецца, мацнее. Неба цямнее, сыходзіць у глыбіню, у цёмную бездань. Сонца ўжо на добрую чвэртку схавалася за небасхіл, і цяпер яно шле апошняе, развітальнае святло (М.Лупсякоў).