Теория:
Галоснымі называюцца гукі, якія ўтвараюцца з дапамогай голасу. Пры іх вымаўленні паветра выходзіць з лёгкіх плаўна і не сустракае ніякіх перашкод. У беларускай мове шэсць галосных гукаў: [a], [o], [у], [э], [ы], [і]. Для іх абазначэння на пісьме выкарыстоўваюцца дзесяць літар: а, о, у, ы,і э, е, ё, ю, я.

Зычныя гукі бываюць цвёрдыя і мяккія. Цвёрдасць зычных гукаў на пісьме абазначаецца літарамі а, о, у, ы, э: ра, до, му, ры, дэ; мяккасць — літарамі е, ё, і, ю, я, ь: ме, сё, ві, зю, ня, ль.
Пры вымаўленні зычных гукаў паветра сустракае перашкоды (губы, зубы, язык).
Зычныя гукі ўтвараюцца голасам і шумам ([з], [л], [н’], [б’], [ў] і іншыя) ці толькі шумам ([ф], [х], [к’], [с’], [ш] і іншыя).
Зычныя гукі ўтвараюцца голасам і шумам ([з], [л], [н’], [б’], [ў] і іншыя) ці толькі шумам ([ф], [х], [к’], [с’], [ш] і іншыя).