Теория:
Большасць звонкіх і глухіх зычных гукаў утвараюць пары.

На канцы слова і у сярэдзіне слова перад глухімі зычнымі парныя звонкія зычныя вымаўляюцца як глухія: бера[х] — бераг; даро[ш]ка — дарожка.
У сярэдзіне слова перад звонкімі зычнымі: парныя глухія зычныя вымаўляюцца як звонкія: мала[дз’]ба — малацьба, ка[з’]ба — касьба.
Для таго каб праверыць напісанне парных звонкіх і глухіх зычных гукаў у канцы і сярэдзіне слова, неабходна змяніць слова так, каб пасля зычнага стаяў галосны: тварог — тварагу, касьба — касіць.
Алгарытм
1. Вымаўляю слова з парным звонкім/ глухім зычным гукам.
2.Вызначаю яго месца ў слове у канцы слова ў сярэдзіне слова перад зычным, акрамя л, м, н, р, в, й
перад л, м, н, р, в, й трэба правяраць правяраць не трэба.
3. Змяняю слова так, каб пасля парнага зычнага стаяў галосны .
4. У слове, якое правяраю, пішу тую ж літару, што і ў праверачным

Звонкія зычныя [й’], [ў], [р], [м], [м’], [н], [н’], [в], [в’], [л], [л’] не маюць парных глухіх. Глухія зычныя [к], [к’], [ф], [ф’] не маюць парных звонкіх.