Теория:

 Каб назваць прадметы, прыметы, дзеянні, якасці, з’явы навакольнага свету людзі карыстаюцца словамі. Кожнае слова мае лексічнае значэнне.
У руска-беларускім слоўніку побач з рускім словам даецца яго пераклад на беларускую мову. Напрыклад: хоровод-карагод.
У беларуска-рускім слоўніку побач з беларускім словам даецца яго пераклад на рускую мову. Напрыклад: вячэра- ужин.

Значэнне слова можна ўдакладніць у тлумачальным слоўніку.

Слова можа мець адно або некалькі значэнняў: аўтобус — мнагамесны пасажырскі аўтамабіль; кубак — 1) невялікая, звычайна з ручкай, пасудзіна для піцця; 2) прыз у выглядзе вазы, які ўручаецца пераможцу спартыўнага спаборніцтва.
кубак.jpg
 
Розныя па гучанні і напісанні словы могуць мець аднолькавае або блізкае значэнне: дарога, сцяжынка; смелы, храбры; бяжыць, імчыцца.
Словы бываюць супрацьлеглымі па значэнні: сумны— вясёлы, цемра— свет.