Теория:
У некаторых словах зычны і галосны гукі пры вымаўленні раздзяляюцца гукам [й’]: з'еў, падʼезд, надворʼе. На пісьме гэта абазначаецца раздзяляльным знакам апострафам (‘). Апостраф не літара, а асобы надрадковы значок. Ён дапамагае літарам абазначаць гукі.
Як разложысты бераг і востраў
Нецярплівы праліў раздзяляе,
Гукі так раздзяляе апостраф-
Кропля ўгору хвастом дажджавая.
P.Барадулін
Апостраф пішацца пасля зычных літар перад галоснымі
е, ё, і, ю, я: сузорʼе, зʼехалі, падʼезд, верабʼі, сямʼя.