Теория:
Норма — узаконенае патрабаванне да аднастайнага вымаўлення, напісання, ужывання моўных (маўленчых) сродкаў.
Каб стаць нормай, выкарыстанне гэтых сродкаў павінна быць:
1) рэгулярным, г.зн. паўтарацца ў адной ці падобнай сітуацыях;
2) адпавядаць агульным заканамернасцям развіцця мовы;
3) прынятым пераважнай большасцю носьбітаў маўлення.
1) рэгулярным, г.зн. паўтарацца ў адной ці падобнай сітуацыях;
2) адпавядаць агульным заканамернасцям развіцця мовы;
3) прынятым пераважнай большасцю носьбітаў маўлення.
Апошняе прыняцце норм на Беларусі адбылося ў 2008 годзе, калі быў абнародаваны Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.
Такім чынам, маўленне правільнае, калі ў ім адсутнічаюць парушэнні разнастайных норм. Літаратурная мова з’яўляецца ўнармаваным сродкам зносін.
Звычайна выдзяляюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы.
Правільнае вымаўленне слоў рэгламентуе арфаэпічная норма (напрыклад, у слове “цішыня” першы гук вымаўляецца мякка пад уплывам наступнага ётавага галоснага), пастаноўку націску — акцэнталагічная (у слове “выгода” націск падае не на першы, а на другі склад), напісанне слоў — арфаграфічная (трэба пісаць “інсцэніроўка” замест “інсцыніроўка”, “сцэнарый”, а не “сцанарый”), пастаноўку знакаў прыпынку — пунктуацыйная (Сапраўдныя фантазёры дзеці — працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца пры іх інверсійным парадку), ужыванне слоў і фразеалагізмаў — лексічная (правільна: цікавая казка і жалезная каска) і фразеалагічная (даць слова, а не словы), утварэнне слоў — словаўтваральная (Віцеў, а не Віцін, Марынін, а не Марынінаў), ужыванне часцін мовы — марфалагічная (правільна: дакладны запіс, заслужаны медаль, балючы мазоль), сінтаксічных канструкцый — сінтаксічная (дом на пяць паверхаў, пайсці ў ажыны, дзякаваць яму, смяяцца з суседа), а таксама слоў і выразаў у адпаведнасці з сітуацыяй маўлення — стылістычная (напрыклад, у тэкстах навуковага стылю трэба ўжываць навуковыя тэрміны, спасылкі на разнастайныя крыніцы і г.д.).