Теория:
Дыялект — мясцовая разнавіднасць мовы, г.зн. сукупнасць спецыфічных для дадзенай тэрыторыі маўленчых сродкаў (лексічных, фанетычных, граматычных).
На тэрыторыі сучаснай Беларусі выдзяляюць некалькі дыялектаў: паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні, сярэднебеларускія гаворкі (гаворка — гэта тэрытарыяльная разнавіднасць дыялекту).
Некаторыя асаблівасці дыялектаў адлюстраваны ў наступнай табліцы.
Некаторыя асаблівасці дыялектаў адлюстраваны ў наступнай табліцы.
Лексічныя асаблівасці | Фанетычныя асаблівасці | Граматычныя асаблівасці | |
Паўночна-ўсходні | габлянуць — ударыць вельмі моцна і рэзка, гупаць — глуха кашляць, беразак — бярозавы лес (на Магілёўшчыне) | наяўнасць гукаў [р] і [р’]: рука, ріба, бярёза | канчаткі прыметнікаў мужчынскага роду -ый/-ій (смелый, цёплый, летній) |
Паўднёва-заходні | закасаваць — закрэсліць, каркадзедак — падлетак, што не расце; ліліпут (на Брэстчыне) | заўсёды цвёрды гук [р]: рука, рыба, бяроза | наяўнасць канчатка -му ў дзеясловах будучага часу: пісацьму, рабіцьму, касіцьму |
Сярэднебеларускія гаворкі | гойсаць — бегаць, пташка — птушка, нажэнкі — нажніцы (на Гродзеншчыне) | вымаўленне [о] замест [а] перад ў: проўда, казоў | адсутнасць [ц’] у дзеясловах цяперашняга часу: ходзя, робя, гавора |
Літаратурная мова — унармаваная разнавіднасць мовы, г. зн. адпаведная законам і правілам (нормам).
Літаратурная мова:
1) абслугоўвае ўсе сферы жыццядзейнасці людзей;
2) мае вусную і пісьмовую формы бытавання;
3) выкарыстоўваецца ўсімі носьбітамі маўлення.
Дыялектная мова:
1) ужываецца ў побытавых зносінах;
2) мае толькі вусную форму бытавання;
3) выкарыстоўваецца абмежаванай колькасцю людзей.
Літаратурная мова ўзбагачаецца за кошт дыялектнай, паколькі многія словы з народных гаворак (асабліва сярэднебеларускіх) з часам сталі агульнавядомымі і прызнанымі.