Теория:
Нацыя
1. Гістрачына ўстойлівая супольнасць людзей, якая ўтвараецца ў працэсе фарміравання агульнасці іх тэрыторыі, эканамічных сувязей, літаратурнай мовы, асаблівасцей культуры і духоўнага аблічча.
2. У некаторых спалучэннях: краіна, дзяржава.
2. У некаторых спалучэннях: краіна, дзяржава.
З.М.Кудрэйка. З "Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы" (2002)
Са словам “нацыя” не трэба блытаць слова “нацыянальнасць”, якое азначае прыналежнасць да нацыі (напрыклад, нацыя англічан і англійская нацыянальнасць).
Не кожная супольнасць людзей можа быць названа нацыяй (племя, сацыяльная групоўка і інш.), а толькі тая, якая пражывае пераважна на адной тэрыторыі, мае агульныя гістарычныя карані, культуру, кожны яе прадстаўнік адчувае сваю прыналежнасць да нацыі.
Адной з самых галоўных прыкмет нацыі з’яўляецца мова як сродак для выяўлення нацыянальных рыс характару людзей (для беларусаў гэта міралюбівасць, гасціннасць, памяркоўнасць, павага да розных асабістых меркаванняў, рэлігійных поглядаў і інш.), а таксама гісторыі і культуры народа, яго духоўных здабыткаў.
Такое значэнне беларускай мовы вельмі выразна праяўляецца ў выказваннях, якія змяшчаюць безэквівалентную лексіку, г.зн. словы, што пры перакладзе не маюць адпаведнікаў, паколькі ў іншых нацыях шырока не адзначаліся з’явы і факты, адлюстраваныя ў дадзеных лексічных адзінках: азярышча — месца, на якім калісьці было возера; дзядзькаванне — абрад перадачы на выхаванне сялянам дзяцей з багатых сем’яў; васпане — зварот да кагосьці; талака — сумесная праца.
Такім чынам, наша мова з’яўляецца адлюстраваннем нацыянальнага бачання свету.