Теория:
Па структуры лічэбнікі бываюць:
1) простыя, якія складаюцца з аднаго кораня (два, дзесяць, трынаццаць);
2) складаныя, якія складаюцца з некалькіх каранёў (чатырыста, шэсцьсот, восемсот);
3) састаўныя, што ўяўляюць сабой некалькі слоў (трыццаць два, пяцьдзясят тры).
Скланенне простых лічэбнікаў
Пры скланенні лічэбнікаў адзін, два, тысяча, мільён, мільярд трэба мець на ўвазе іх родавую прыналежнасць.
адз. лік | адз. лік | адз. лік | множны лік | адз. лік | адз. лік | |
Н. склон | адзін | адн–а | адн–о | адн–ы | дв–а | дзв–е |
Р. склон | адн–аго | адн–ой | адн–аго | адн–ых | дв–ух | дзв–юх |
Д. склон | адн–аму | адн–ой | адн–аму | адн–ым | дв–ум | дзв–юм |
В. склон | як Н. або Р. | адн–у | адн–о | як Н. або Р. | як Н. або Р. | як Н. або Р. |
Т. склон | адн–ым | адн–ой(–ою) | адн–ым | адн–ымі | дв–ума | дзв–юма |
М. склон | (аб) адн–ым | (аб) адн–ой | (аб) адн–ым | (аб) адн–ых | (аб) двух | (аб) дзв–юх |
Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнік 1 скланення тыпу задача (аснова на зацвярдзелы), а мільён, мільярд — як назоўнік 2 скланення тыпу горад (аснова на цвёрды).
Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі 3–га скланення, г. зн. у родным, давальным і месным склонах маюць канчатак –і. У творным склоне такія лічэбнікі маюць канчатак –ю. Пры гэтым апошні зычны асновы ц падаўжаецца, калі знаходзіцца паміж галоснымі (пяццю, дзевяццю, але шасцю).
Н. склон | пяць | шэсць | восем |
Р. склон | пяц–і | шасц–і | васьм–і |
Д. склон | пяц–і | шасц–і | васьм–і |
В. склон | пяць | шэсць | восем |
Т. склон | пяцц–ю | шасц–ю | васьм–ю |
М. склон | (аб) пяц–і | (аб) шасц–і | (аб) васьм–і |
У лічэбніку восем ва ўскосных склонах, апрача вінавальнага, перад канчаткам пішацца мяккі знак.
Мяккі знак не пішацца на канцы лічэбнікаў сем, восем.
Лічэбнікі сто і сорак маюць дзве склонавыя формы: сто, сорак — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх. Не скланяецца лічэбнік дзевяноста.
Скланенне складаных лічэбнікаў
Пры скланенні складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі.
Н. склон | восемдзесят | восемсот |
Р. склон | васьмідзесяці | васьмісот |
Д. склон | васьмідзесяці | васьмістам |
В. склон | восемдзесят | восемсот |
Т. склон | васьмюдзесяццю | васьмюстамі |
М. склон | (аб) васьмідзесяці | (аб) васьмістах |
Скланенне часткі –сот у складаных лічэбніках адрозніваецца ад скланення слова сто.
Скланенне састаўных лічэбнікаў
Пры скланенні састаўных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.
Н. склон | восемдзесят тры |
Р. склон | васьмідзесяці трох |
Д. склон | васьмідзесяці тром |
В. склон | восемдзесят тры |
Т. склон | васьмюдзесяццю трыма |
М. склон | (аб) васьмідзесяці трох |