Теория:

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць няцэлыя лікі: адна пятая, шэсць дзясятых, адна цэлая тры сёмыя.
Паводле структуры яны заўсёды састаўныя, бо складаюцца з колькаснага (лічнік) і парадкавага (назоўнік) лічэбнікаў: дзве пятыя, тры восьмыя.
 
Калі ў лічніку ўжываюцца словы “два”, “тры”, “чатыры”, то ў назоўніку лічэбнік мае форму назоўнага склону множнага ліку: дзве трэція, чатыры дзявятыя. Ва ўсіх астатніх выпадках ў назоўніку ўжываецца лічэбнік роднага склону множнага ліку: шэсць сёмых, адзінаццаць трынацццатых.
 
Дробавы лічэбнік паўтара ўжываецца пры назоўніках мужчынскага і ніякага роду (паўтара кілаграма, вядра), а паўтары —пры назоўніках жаночага роду (паўтары тоны, кадушкі).
 
Пры скланенні колькасных дробавых лічэбнікаў змяняецца кожная частка.
 
Н. склонтр–ы шост–ыяпяць восьм–ых
Р. склонтр–ох шост–ых пяц–і восьм–ых
Д. склонтр–ом шост–ым пяц–і восьм–ым
В. склонтр–ы шост–ыя пяць восьм–ых
Т. склонтр–ыма шост–ымі пяцц–ю восьм–ымі
М. склон(аб) на тр–ох шост–ых (аб) пяц–і восьм–ых
 
Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста не скланяюцца.
Зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасць аднародных прадметаў як адно цэлае: двое, трое, дванаццацера, трынаццацера.
Зборныя лічэбнікі ўжываюцца:

1) з назоўнікамі, якія заўсёды маюць форму множнага ліку (двое варотаў, трое сутак, чацвёра акуляраў);

2) з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага полу або маладых істот (пяцёра салдат і пяць салдат, шасцёра куранят і шэсць куранят, але дзве жанчыны);

3) з назоўнікамі людзі, коні, гусі, свінні;

4) з асабовымі займеннікамі (трое з нас, чацвёра з іх).
 
Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку.
 
Н. склондво–етро–ечацвёр–а
Р. склондва–іхтра–іх чацвяр–ых
Д. склондва–імтра–імчацвяр–ым
В. склоняк Н. або Р.як Н. або Р.як Н. або Р.
Т. склондва–імітра–імічацвяр–ымі
М. склон(аб) два–іх (аб) тра–іх(аб) чацвяр–ых
 
Лічэбнік абодва ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага роду, абедзве — жаночага. Абое абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу як сукупнасць некалькіх чалавек.
Абодва і абедзве скланяюцца на ўзор лічэбнікаў два і дзве, а лічэбнік абое ва ўскосных склонах мае націск на канчатку.
 
Н. склонабодв–аабедзв–еабо–е
Р. склонабодв–ухабедзв–юхаба–іх
Д. склонабодв–умабедзв–юмаба–ім
В. склоняк Н. або Р.як Н. або Р.аба–іх
Т. склонабодв–умаабедзв–юмааба–імі
М. склон(аб) абодв–ух(аб) абедзв–юх(аб) аба–іх