Теория:
Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца ад колькасных лічэбнікаў, якія абазначаюць цэлыя лікі. Калі парадкавы лічэбнік утвораны ад састаўнога колькаснага, то ён пішацца ў некалькі слоў (сто восемдзесят сёмы), калі ад складанага — разам (пяцідзясяты).
Калі часткай парадкавага лічэбніка з’яўляецца лічба, то яна разам з канчаткам пішацца праз злучок: 5–ы, 123–ы, 409–ы.
Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі змяняюцца па склонах, як і прыметнікі.
| Н. склон | першы | шасцідзясяты |
| Р. склон | першага | шасцідзясятага |
| Д. склон | першаму | шасцідзясятаму |
| В. склон | як Н. або Р. | як Н. або Р. |
| Т. склон | першым | шасцідзясятым |
| М. склон | (аб) першым | (аб) шасцідзясятым |
У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова. Супадзенне склонавых канчаткаў прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў залежыць ад характару асновы (на мяккі, цвёрды, зацвярдзелы, на г, к, х), ад націску (на аснове ці канчатку), а таксама ад роду і ліку абодвух слоў.
| Н. склон | сто трыццаць сёмы |
| Р. склон | сто трыццаць сёмага |
| Д. склон | сто трыццаць сёмаму |
| В. склон | як Н. або Р. |
| Т. склон | сто трыццаць сёмым |
| М. склон | (аб) сто трыццаць сёмым |
Калі парадкавыя лічэбнікі ўжываюцца пры адушаўлёных назоўніках, то іх формы роднага і вінавальнага склонаў супадаюць, калі пры неадушаўлёных — супадаюць формы вінавальнага і назоўнага склонаў.