Теория:

Назва склону

Склонавыя пытанні

Прыклады

Назоўны

хто? што?

месца, цяпло

Родны

каго? чаго?

не сабраў грыбоў, не ўбачыў птушкі, папрасіць алоўка, узяць нажа, думка бацькі

Давальны

каму? чаму?

дзякаваць сябру, пакланіцца маці, прынесці таварышам

Вінавальны

каго? што?

бачу лес, думаю пра сяброў, вярнуцца пад вечар, гаварыць пра сустрэчу

Творны

кім? чым?

ганарыцца поспехамі, карыстацца парадамі, пахне свежасцю

Месны

аб кім? аб чым?

гуляць па беразе, сумаваць па сябрах, кодэкс аб адукацыі, жыць у горадзе

 
Назоўнікі ў назоўным склоне ніколі не ўжываюцца з прыназоўнікамі, звычайна ў сказе з’яўляюцца дзейнікамі ці выказнікамі: Лена — мая сястра. Калі слова выступае ў ролі дзейніка, то да яго нельга паставіць пытання ні ад якога іншага слова.

Назоўнікі ў месным склоне заўсёды ўжываюцца з прыназоўнікамі: пакінуць на падлозе, павесіць на дрэве.