Теория:
У аснову размежавання слоў на часціны мовы пакладзены наступныя характарыстыкі:
1) значэнне, уласцівае ўсім словам дадзенай часціны мовы (т. зв. катэгарыяльнае значэнне);
2) марфалагічныя прыметы (род, лік, склон, скланенне, час і інш.);
3) сінтаксічная роля ў сказе.

У адпаведнасці з імі назоўнік — гэта самастойная часціна мовы, якая:
1) абазначае прадмет і адказвае на пытанні хто? што? (дрэва, хата, запалкі);
2) адносіцца да аднаго з чатырох родаў (мужчынскага — сабака, кот; жаночага — жырафа, камода, краіна; ніякага — вядро, паліто, цяпло; агульнага — плакса, задзіра, пястун), ужываецца ў пэўным склоне (далонь — на далоні) і ліку (стол — сталы):
3) у сказе звычайна бывае дзейнікам, выказнікам (Мінск — сталіца Беларусі) і дапаўненнем (Я прачытаў цікавую кнігу).

Пачатковай для ўсіх назоўнікаў з’яўляецца форма назоўнага склону адзіночнага ліку: трактар, вёска, Барысаў.