Условие задания:

4 Б.
Да якога тыпу адносяцца наступныя тэкставыя ўрыўкі?
 
Самае моцнае ўражанне пакідае фрэска на паўночна-заходнім гранёным слупе, які падтрымлівае хоры. Твар з дугападобнымі бровамі намаляваны настолькі пранікнёна, што міжволі ўзнікае думка: перад намі не святая, а зямная жанчына. Цвёрды позірк глыбокіх вачэй кажа пра напружанае духоўнае жыццё, наводзіць на роздум аб годнасці чалавека. Няма нічога дзіўнага ў тым, што некаторыя даследчыкі называюць гэты фрагмент партрэтам самой Ефрасінні Полацкай (У.Арлоў).
 
Там, дзе рэкі Уша і Лань блізка падыходзяць адна да адной, узнікла новае паселішча. Жыхары яго дапамагалі перацягваць волакам ладдзі з адной рэчкі ў другую. Затым паселішча ператварылі ў астрог. Пазней яно стала цэнтрам невялікага княства (К.Шышыгіна).