Условие задания:

6 Б.
Які з тэкстаў адпавядае прыведзенай характарыстыцы?
 
Тэкст належыць да мастацкага стылю тыпу разважанне.
 
Сярод розных рамёстваў адно з самых пачэсных месцаў зай мае кавальства. Кавальскае рамяство патрабавала майстэрства, ведання тэхналагічных сакрэтаў апрацоўкі матэрыялу. Уменне выплавіць руду, вызначыць патрэбны працэнт дабавак, тэм пературу нагрэву, ступень загартоўкі лічылася амаль чараўніцтвам. Недарэмна праца каваля з'яўляецца адной з самых паважаных (Я.Сахута).
 
 
Тэкст належыць да навуковага стылю тыпу апісанне.
 
Свет матулі. Ён бясконцы, ён таямнічы сваёй неабдымнасцю, ён з намі назаўсёды, да апошняга ўздыху. Гэты свет — наша свядомасць, наша радасць і туга, наша спадчына. Ты вырас, ты самастойны, як здаецца табе. Колькі ўрачоў ні будуць абслухваць цябе, але ніхто з іх, ніводзін з іх з такой дакладнасцю не вызначыць ні тэмпературы тваёй, ні пульсу твайго, ні біцця сэрца, што ўпершыню ўзварухнулася пад матчыным сэрцам, як маці твая. Яна зробіць гэта ў імгненне, толькі прыклаўшы руку сваю да твайго лба і толькі вуха прытуліўшы да грудзей тваіх (Р.Барадулін).