Теория:

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі назоўнікамі, ставіцца ў наступных выпадках.

1.Калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне: Школа — крыніца творчасці як для настаўнікаў, так і для дзяцей.

2.Калі паміж дзейнікам і выказнікам ёсць словы “гэта”, “гэта значыць”, “значыць”, “вось”: Літаратура — гэта мастацтва слова. Сяброўства — гэта значыць узаемапавага і падтрымка.

3.Калі дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а выказнік — фразеалагізмам з ацэначным значэннем (па канструкцыі нагадвае спалучэнне з галоўным словам назоўнікам):  Цяпер Іван — стрэлены верабей. У яго плечы — касы сажань.
 
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца.

1.Калі дзейнік, выражаны назоўнікам у назоўным склоне, знаходзіцца пасля выказніка — назоўніка ў назоўным склоне: Сапраўдны майстар Мікіта Сцяпанавіч.  Цікавы субяседнік Пятро Кірылавіч.

2.Калі паміж дзейнікам і выказнікам ёсць дзеяслоў-звязка (дзеяслоў з непаўнавартасным значэннем, заўсёды з’яўляецца выказнікам разам з самастойным словам: быць, рабіцца, станавіцца, з’яўляцца і інш.): Самаадукацыя ёсць аснова любога поспеху. Кніга з’яўляецца крыніцай ведаў для многіх пакаленняў беларусаў.

3.Калі пры выказніку, выражаным назоўнікам у назоўным склоне, ёсць адмоўе не: Сэрца не каменьЦімафей не вораг табе. Пры лагічным выдзяленні (працяглай паўзе) працяжнік ставіцца.
 
4.Калі перад выказнікам ужываюцца параўнальныя злучнікі нібы, быццам, як, што і інш.: Мара як неўтаймоўная птушкаСэрца як камень.