Теория:
Род — граматычная катэгорыя, якая характарызуецца адметнымі склонавымі канчаткамі, а таксама асаблівасцямі спалучэння з іншымі словамі.
Род назоўнікаў заўсёды вызначаецца ў форме адзіночнага ліку.
Катэгорыя роду для большасці назоўнікаў нязменная: лес — мужчынскі род, бяроза — жаночы род, поле — ніякі род. Аднак некаторыя з іх зрэдку пры далучэнні канчаткаў могуць мяняць род: ліс — ліса.
Часам канчатак дазваляе размежаваць зусім розныя па лексічным значэнні словы: гваздзік (кветка) і гваздзіка (сталовая прыправа), прастор (абшар, свабоднае месца) і прастора (нешта неабмежаванае), тон (разнавіднасць гуку) і тона (адзінка вагі).
У сучаснай беларускай літаратурнай мове адзначаюцца выпадкі, калі за некаторымі назоўнікамі канчаткова не замацаваўся пэўны род: аблог і аблога, зал і зала, замш і замша, перыфраз і перыфраза.