Теория:
Аснова назоўніка — гэта частка слова без канчатка: мац–і, дабр–о, нажніц–ы.
Асновы выдзяляюцца ў любой склонавай форме назоўнікаў, а таксама форме ліку і роду. Для гэтага неабходна выдзеліць тую частку слова, якая паўтараецца ва ўсіх формах.
Склонавыя формы
Н. Мор–а
Р. Мор–а
Д. Мор–у
В. Мор–а
Т. Мор–ам
М. Аб мор–ы
Формы ліку
Адзіночны лік: краін–а, зямл–я.
Множны лік: краін–ы, земл–і.
Адзіночны лік: краін–а, зямл–я.
Множны лік: краін–ы, земл–і.
Формы роду: лямп–а, нож (нулявы канчатак), святл–о.
Існуюць розныя віды асноў, якія вызначаюцца ў пачатковай форме назоўнікаў (назоўны склон адзіночнага ліку).
на мяккі | на цвёрды | на зацвярдзелы (ж, ш, дж, ч, р, ц – не з т) | на г, к, х |
вол–я здароўj–э цень чай | горад сцірт–а саюз бяроз–а | манеўр цукар дождж шалаш | крыг–а ласцік кажух |
Навукоўцамі заўважана, што пры змяненні па склонах словы набываюць аднолькавыя ці падобныя канчаткі, г.зн. утвараюць скланенні.
Існуюць наступныя скланенні назоўнікаў.
Першае: назоўнікі жаночага роду з канчаткамі –а (–я) (зорка, Марына, сястра).
Другое: назоўнікі ніякага роду (вядро, поле, імгненне), а таксама мужчынскага з нулявым канчаткам (стол, плот, калідор).
Трэцяе: назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам (радасць, безліч, ноч).
Рознаскланяльныя назоўнікі: імя, племя, старшыня.
Нескланяльныя назоўнікі: таксі, Батумі.