Теория:

Назоўнікі другога скланення выяўляюць асаблівасці  формазмянення ў родным склоне.
 
Усе назоўнікі ніякага роду ўжываюцца з канчаткамі –а (–я): няма вядра, поля, імгнення.
 
Назоўнікі мужчынскага роду ўжываюцца з канчаткамі –а (–я), калі абазначаюць:
• назвы асоб, жывых істот (чалавека, матыля, камара);
• канкрэтныя прадметы (стала, пенала, алоўка);
• геаграфічныя назвы (Мінска, Ваўкавыска, горада);
• адзінкі вымярэння (кілаграма, цэнтнера, вата);
• арганізацыі, прадпрыемствы (інстытута, аддзела, камбіната);
• механічныя прыстасаванні, механізмы і іх асобныя дэталі (камбайна, матора, цыферблата);
• навуковыя тэрміны (косінуса, назоўніка, канчатка) і інш.
 
Назоўнікі мужчынскага роду ўжываюцца з канчаткамі –у (–ю), калі абазначаюць:
• абстрактныя паняцці (характару, розуму, смутку);
• рэчыўныя прадметы (кіслароду, воцату, цукру), але хлеба, аўса;
• прыродныя з’явы (дажджу, грому, цыклону);
• апрадмечаныя дзеянні (снегападу, паходу, інструктажу);
• прасторавыя і часавыя паняцці (лугу, лесу, небакраю, часу),
• сацыяльныя, мастацкія, эканамічныя і палітычныя плыні, тэорыі (дарвінізму, капіталізму, сентыменталізму) і інш.
 
У месным склоне назоўнікі другога скланення маюць наступныя канчаткі: на мяккі — канчатак –і; на цвёрды — канчатак –е; на зацвярдзелы — канчатак –ы; на г, х — канчаткі –е , –у, –ю.
 

склон

асновы

на мяккі

на цвёрды

на зацвярдзелы

 (ж, ш, дж, ч, р,

ц – не з т)

на г, к, х

Месны

на пол-і

у жыцц-і

у горадз-е

у лес-е

у даждж-ы

у шалаш-ы

на стоз-е

на кажус-е

Але: на шляху

 
Назоўнікі з асновай на к  ужываюцца з канчаткам –у (–ю), калі абазначаюць асоб (аб настаўніку, герою, Мікалаю, пры брату, сыну, зрэдку пры браце, сыне), а таксама калі к не чаргуецца з мяккім зычным (у будынку, аб агурку).