Теория:
Назоўнікі першага скланення выяўляюць асаблівасці формазмянення ў давальным і месным склонах.
склон | асновы | |||
на мяккі | на цвёрды | на зацвярдзелы (ж, ш, дж, ч, р, ц – не з т) | на г, к, х | |
Давальны | зямл–і вол–і хвал–і | сцян–е краін–е страл–е | сястр–ы пушч–ы удач–ы | трывоз–е страс–е гутарц–ы і руц–э |
Месны | аб зямл–і аб вол–і аб хвал–і | аб сцян–ы аб краін–ы аб страл–ы | аб сястр–ы аб пушч–ы аб удач–ы | аб трывоз–е страс–е гутарц–ы і руц–э |
Такім чынам, канчаткі назоўнікаў першага скланення ў давальным і месным склонах аднолькавыя і залежаць ад характару аснову: на мяккі — канчатак –і; на цвёрды — канчатак –е; на зацвярдзелы — канчатак –ы; на г, к, х — канчаткі –е , –ы, –э.
Трэба мець на ўвазе, што канчаткі назоўнікаў на г, к, х залежаць не толькі ад характару асновы, але і націску: пад націскам словы на –к ужываюцца з канчаткам –э, а не пад націскам — з канчаткам –ы: пралка — пралцы, сеялка — сеялцы, але шчака — шчацэ, дачка — дачцэ.
У назоўніках на г, к, х у давальным і месным склонах адбываюцца чаргаванні г//з, х//с, к//ц.
склон | асновы | |||
на мяккі | на цвёрды | на зацвярдзелы (ж, ш, дж, ч, р, ц – не з т) | на г, к, х | |
Творны | зямл–ёй (–ёю) вол–яй (–яю) | сцян–ой (–ою) краін–ай (–аю) | сястр–ой (–ою) пушч–ай (–аю) | трывог–ай (–аю) страх–ой (–ою) |
У творным склоне пад націскам ужываюцца канчаткі –ой(–ою), –ёй(–ёю), а не пад націскам — канчаткі –ай(–аю), –яй (–яю). Пры гэтым дапускаюцца варыянтныя канчаткі.