Теория:

склон

асновы

на мяккі

на цвёрды

на зацвярдзелы

 (ж, ш, дж, ч, р,

ц – не з т)

Родны

сувяз-і

засен-і

скупасц-і

верф-і

крыв-і

 

нач-ы

безліч-ы

Нарач-ы

Давальны

сувяз-і

засен-і

скупасц-і

верф-і

крыв-і

 

нач-ы

безліч-ы

Нарач-ы

Месны

аб сувяз-і

аб засен-і

аб скупасц-і

верф-і

крыв-і

 

аб нач-ы

аб безліч-ы

аб Нарач-ы

 
Такім чынам, у родным, давальным і месным склонах назоўнікі трэцяга скланення маюць аднолькавыя канчаткі: –і — з асновай на мяккі, цвёрды, а –ы — з асновай на зацвярдзелы.
 
Усе назоўнікі трэцяга скланення ў творным склоне маюць канчаткі –у (–ю). Пры гэтым апошні зычны асновы (акрамя б, п, м, р, ў, ф) у становішчы паміж галоснымі падаўжаецца: Сібір’ю, Свір’ю, верф’ю, моладдзю, завяззю, печчу, свежасцю (паміж галосным і зычным падаўжэнне не адбываецца).
 
Запомнім: сенажаццю і сенажацяй(–яю), кроўю і крывёю(–ёй).