Теория:
Склоны | Прозвішчы | Геаграфічныя назвы | ||||
на –оў, –ёў | на –аў, –еў | на –ін, –ын | на –оў, –ёў | на –аў, –еў | на –ін, –ын | |
Назоўны | Кавалёў | Дзмітрыеў | Спіцын | Магілёў | Браслаў | Кобрын |
Родны | Кавалёва | Дзмітрыева | Спіцына | Магілёва | Браслава | Кобрына |
Давальны | Кавалёву | Дзмітрыеву | Спіцыну | Магілёву | Браславу | Кобрыну |
Вінавальны | Кавалёва | Дзмітрыева | Спіцына | Магілёў | Браслаў | Кобрын |
Творны | Кавалёвым | Дзмітрыевым | Спіцыным | Магілёвам | Браславам | Кобрынам |
Месны | Аб Кавалёву | Аб Дзмітрыеву | Аб Спіцыну | Аб Магілёве | Аб Браславе | Аб Кобрыне |
У назоўным склоне прозвішчы і геаграфічныя назвы на –оў, –ёў, –аў, –еў, –ін, –ын маюць нулявы канчатак, г. зн. адносяцца да мужчынскага роду.
Вінавальны склон назоўнікаў на –оў, –ёў, –аў, –еў, –ін, –ын, якія абазначаюць прозвішчы, супадае з родным. Калі назоўнікі з’яўляюцца геаграфічнымі назвамі, то вінавальны склон супадае з назоўным.
Уласныя назоўнікі ў творным склоне маюць канчатак –ым, калі абазначаюць прозвішчы асоб, і –ам, калі называюць геаграфічныя назвы.
У месным склоне прозвішчы на –оў, –ёў, –аў, –еў, –ін, –ын ужываюцца з канчаткам –у, а геаграфічныя назвы — з канчаткам –е.