Теория:

Словаўтварэнне назоўнікаў — гэта стварэнне пры дапамозе пэўных сродкаў зусім новых слоў (у адрозненне ад формаўтварэння).
 
Каб высветліць, якім спосабам утвораны назоўнік, неабходна ўзгадаць слова, якое яго матывуе. Напрыклад, прыбярэжны — той, які знаходзіцца пры беразе (прыставачна-суфіксальны спосаб), непачцівасць — няма пачцівасці (прыставачны спосаб).
 
Сярод самых прадуктыўных (шырока выкарыстоўваюцца) спосабаў утварэння назоўнікаў выдзяляюць марфалагічныя спосабы і складанне.
 

Спосаб утварэння

Прыклады

Марфалагічнае словаўтварэнне

прыставачны спосаб

унук — праўнук, парадак — непарадак

суфіксальны спосаб

цымбалы — цымбаліст, баран — бараніна, паіць — паілка

прыставачна–суфіксальны спосаб

лес — Залессе, сцяна — прысценак, рукаў — безрукаўка, бяседа — субяседнік   

нульсуфіксальны (нульсуфіксацыя)

заслужыць — заслуга, высокі — высь, зялёны — зелень, малады — моладзь, далёкі — далеч, выганяць — выган

Складанне

словаскладанне

пешаход, цеплаход, сталявар, марсаход, байкапісец

Асноваскладанне (два словы аб’ядноўваюцца ў адно без змен і без злучальнай галоснай)

борт–праваднік, сон–трава, плашч–палатка

складана–суфіксальны

убіраць зерне — зернеўборка, капаць бульбу — землекапалка, пяць гадоў — пяцігодка

абрэвіяцыя

СНД, РБ, Мінсктранс, юннат, філфак, жылплошча