Теория:
Калі прыметнік утвораны ад назвы месяца на –нь, восень, то перад суфіксам –ск– пішацца мяккі знак (студзеньскі, снежаньскі, восеньскі).
Звярні ўвагу на правапіс іншых слоў:
конскі, любанскі, цянь–шанскі, чань–чунскі (на –нь, але гэта не назвы месяцаў), свіцязьскі, кавальскі (не на –нь).
Звярні ўвагу на складаныя выпадкі ўтварэння адносных прыметнікаў:
Баку — бакінскі, Боснія — баснійскі, Варна — варненскі, Вікторыя — віктарыйскі, Вісла —віслінскі, Вогненная Зямля — вогнезямельскі, Гаіці — гаіцянскі, Галіцыя — галіцыйскі, Генуя — генуэзскі, Глазга — глазгаўскі, Дэлі — дэлійскі, Запаляр’е — запалярны, Карма — кармянскі, Конга — кангалезскі, Масты — мастоўскі, Пціч — пцічанскі, Стоўбцы — стаўбцоўскі, Убарць — убарцянскі, Юрацішкі — юрацішкаўскі.

Калі назоўнік заканчваецца на т, ч, ц, к (усе зычныя сустракаюцца ў слове “цётачка”), то прыметнік пішацца з –цк–, прычым ц адносіцца да кораня і суфікса адначасова (ткач і ткацкі, брат і брацкі, мастак і мастацкі).
Д перад суфіксам –ск– у прыметніках захоўваецца (горад і гарадскі, завод і заводскі).
Калі назоўнік заканчваецца на –с, –ш, –ск, то пішацца –ск– (Палессе і палескі, таварыш і таварыскі, Мінск і мінскі).