Теория:

Правапіс –н–, –нн– у прыметніках
Прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на –н і –мя, пішуцца з дзвюма літарамі н. Пры гэтым літары могуць адносіцца да розных марфем (камень і камен–н–ы, ячмень і ячмен–н–ы, ступень і ступен–н–ы, карціна і карцін–н–ы) ці да адной (імя і ім–енн–ы, племя і плем–янн–ы). Выключэнне: палымяны.
 
Суфіксы –енн–, –энн– пішуцца з дзвюма літарамі н: вогненны, фірменны, абедзенны. Страшэнны.
 
Адно н пішацца ў суфіксах прыметнікаў –ан– (–ян–), –ін– (–ын–): унутраны, духмяны, пчаліны, вераб’іны, сястрын.
Правапіс не (ня) з прыметнікамі
Часціца не з прыметнікамі пішацца разам, калі:

1) прыметнік без не ўжывацца не можа (няўклюдны, недарэчны, неўміручы);

2) калі  прыметнік з не можна замяніць іншым словам–сінонімам  без гэтай часціны (невысокі і нізкі, недалёкі і блізкі, нядобры і злы).
 
Часціца не з прыметнікамі пішацца асобна, калі:

1) ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне (не высокі, а нізкі; не вясёлы, а сумны);

2) калі з’яўляецца часткай спалучэнняў нічуць не, ніколечкі не, зусім не, далёка не (зусім не старанны, ніколечкі не салодкі, нічуць не падобны). У гэтым выпадку асобнае напісанне часціцы лагічна выдзяляецца.  
Калі слова з не пішацца разам, то ў першым складзе перад націскам замест е ўжываецца я (няветлівы, нястрогі, але неахайны).