Теория:

У аснову размежавання слоў на часціны мовы пакладзены наступныя характарыстыкі:

1) значэнне, уласцівае ўсім словам дадзенай часціны мовы (т. зв. катэгарыяльнае значэнне);
 
2) марфалагічныя прыметы (род, лік, склон, скланенне, час і інш.);
 
3) сінтаксічная роля ў сказе.
 
Уадпаведнасці з імі прыметнік — гэта самастойная часціна мовы, якая:

1) абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які?чый? (цёплы пакой, Міколаў гальштук);

2) адносіцца да аднаго з трох родаў (мужчынскага — вялізны сабака, магутны слон;  жаночага — багатая краіна, унікальны фотаздымак; ніякага — прыгожае паліто, вялікае акно), ужываецца ў пэўным склоне (правай сцяне  — на правай сцяне) і ліку (на высокую шафу — на высокія шафы);

3) у сказе звычайна бывае азначэннем (прыгожы малюнак, татаў гадзіннік) або выказнікам, калі знаходзіцца пасля паяснёнага назоўніка (дом высокі, сцяна цагляная).
Пачатковай для ўсіх прыметнікаў з’яўляецца форма назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду: смелы, працавіты, вільготны.