Теория:
Запомні
Прыметнікі ў кароткай форме не скланяюцца (міл, рад і інш.).
Н. склон смелы (на цвёрды), калючы (на зацвярдзелы), летні (на мяккі), дарагі (на г, к, х)
Р. склон смелага, калючага, летняга (канчатак не пад націскам), дарагога (канчатак пад націскам)
Д. склон смеламу, калючаму, летняму (канчатак не пад націскам), дарагому (канчатак пад націскам)
В. склон як у Н. склоне (пры назоўніку мужчынскага ці ніякага роду); як у Р. склоне (пры адушаўлёным назоўніку мужчынскага роду)
Т. склон смелым, калючым (на цвёрды і зацвярдзелы), летнім, дарагім (на мяккі і на на г, к, х)
М. склон аб смелым, калючым (на цвёрды і зацвярдзелы), аб летнім, дарагім (на мяккі і на на г, к, х)

Прыналежныя прыметнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць кароткую форму:
1) у жаночым родзе (цётчына, не цётчыная; Кацярыніна, не Кацярыніная);
2) у ніякім родзе (цётчына, не цётчынае; Кацярыніна, не Кацярынінае);
3) у мужчынскім родзе з нулявым канчаткам (цётчын, не цётчыны; Кацярынін, не Кацярыніны).
У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі, якія адносяцца да адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду, маюць форму роднага склону (бачу дзедавага сябра, татавага знаёмага). Іншыя прыметнікі маюць такую ж форму, як і ў назоўным склоне, г. зн. кароткую (бачу дзедаву кнігу, татаў партфель).
У іншых склонах прыналежныя прыметнікі набываюць поўную форму і скланяюцца гэтак жа, як і якасныя, адносныя:
Р. склон Віктаравага сябра
Д. склон Віктараваму сябру
Т. склон Віктаравым сябрам
М. склон аб Віктаравым сябру
У множным ліку канчаткі прыметнікаў залежаць толькі ад характару асновы.