Теория:

Пры словаўтварэнні адбываецца ўтварэнне новага прыметніка, г. зн. слова з зусім новым значэннем.
Пры марфалагічным словаўтварэнні да словаўтваральнай асновы (базы) далучаецца словаўтваральны сродак (марффема, значымая частка слова).
Каб вызначыць спосаб утварэння прыметніка, трэба ўстанавіць, ад якога слова ўтварыўся прыметнік і пры дапамозе якой марфемы. Напрыклад, слова “няветлівы” ўтварылася ад “ветлівы” пры дапамозе прыстаўкі не–.
Калі аснова прыметніка складаецца толькі з кораня, то яна называецца невытворнай, г. зн. слова не ўтварылася пры дапамозе якога-небудзь марфалагічнага спосабу (яркі, светлы, малы).
 
Для прыметнікаў прадуктыўнымі марфалагічнымі спосабамі з’яўляюцца наступныя:

1) прыставачны (няцяжкі, звышнатуральны, міжгаліновы);

2) суфіксальны (дарожны, школьны, дырэктаравы, заводскі);

3) прыставачна-суфіксальны (прыморскі, прыбярэжны, паднебны).
 
Пры складанні прыметнікі ўтвараюцца шляхам аб’яднання некалькіх асноў (цёмна-зялёны, ярка-сіні) або слоў (светлы-светлы, малады-малады) або асноў і суфікса (шматпавярховы, дзевяцікласнік, самаробны).