Теория:

Пры ўтварэнні формаў прыметнікаў слова набывае не іншае, а толькі адценне значэння:

1) памяншальна-ласкальнае (суфіксы –аньк–, –еньк–, –эньк–, –явеньк–, –юсеньк–, –юсенечк–,
–ютк– і інш.). Напрыклад, прыгожанькі, цёпленькі, мякенькі, малюсенькі, малюпасенькі;

2) павелічальнае (–ізн–, –эзн–, –эразн–, –энн– і інш.). Напрыклад, даўжэзны, страшэнны, вялізны;

3) непаўнаты якасці (–ават–, –яват–, –ав–, –яв– і інш.). Напрыклад, чарнаваты, танклявы.
 
Ужыванне такіх прыметнікаў найчасцей адзначаецца ў тэкстах мастацкага і гутарковага стыляў, бо гэтыя словы дазваляюць больш ярка, вобразна, эмацыянальна ахарактарызаваць прадметы.
Суфіксы –аньк–, –еньк–, –эньк–, –явеньк–, –юсеньк– заўсёды пішуцца з мяккім знакам.
Формамі прыметніка таксама з’яўляюцца:

1) формы роду (лёгкі і лёгкая);

2) формы ліку (ціхі і ціхія);

3) формы склону (зухаваты і зухаватаму);

4) формы ступеняў параўнання (вышэйшы, самы высокі).