Теория:
Чаргаванне — змяненне галосных ці зычных гукаў у аснове слова.
Нельга разглядаць як чаргаванне гукаў змяненне канчаткаў самастойных слоў пры іх скланенні.
1) дзеканне (парад і на парадзе, агарод і на агародзе);
2) цеканне (хата і ў хаце, палёт і ў палёце);
3) аканне (нос і насы, горад і гарады);
4) яканне (сена і сяннік, лёгка і лягчэй);
5) беглыя галосныя, якія чаргуюцца з нулявым гукам (кубак і кубка, тыдзень і тыдня).
Найбольш распаўсюджанымі чаргаваннямі з’яўляюцца наступныя:
г//з (стог і на стозе, дарога і на дарозе);
г//ж (лягу і ляжаш, магу і можаш);
к//ц (рака і рацэ, рука і руцэ);
ч//ц (лячу і ляціш, плачу і плаціш);
дз//дж (глядзіць і гляджу, гладзіць і гладжу);
л//ў (шыла і шыў, цвіла і цвіў);
е//і (кветка і квітнець, свет і світанне);
о//у (сохнуць і сухі);
о//і (збор і збіраць, памор і паміраць);
о//ы ў складах ро, ло (глотка і праглынаць, кроў і крывяны) і інш.