Теория:

Правапіс прыставак на б, д
Прыстаўкі на б, д (аб–, ад–, пад–, над–, спад–, перад–, суб– і інш.) пішуцца нязменна (адбіць, абсмяяць, адкусіць).
 
Да некаторых прыставак (аб–, ад–, над–, пад–) пры спалучэнні з марфемамі, што пачынаюцца са збегу зычных, далучаецца а: абагнаць (абганяць), абарваць (абрываць), адаспаць (адсыпацца), адапхнуць (адпіхваць), абамлець (млець, ці траціць прытомнасць). Дапускаецца напісанне ўстаўнога а і ў такіх словах: абабягаць, абаперціся.
Правапіс прыставак на з, с
У прыстаўках раз– (рас–), с– (з–), уз– (ус–), без– (бес–), праз– (прас–), цераз– (церас–), дыз– (дыс–) і інш.:

1) пішацца з перад наступным звонкім ці галосным, санорным, калі вымаўляецца з (беззаганны, беззваротна, узгадніць, узмацніць);

2) пішацца с перад наступным глухім (ускінуць, роспіс, бяскрыўдны).
 
У некаторых словах адбылося сцяжэнне прыставачных і каранёвых з, с: разявіць, узлаваць, узлавацца, расол, расольнік, расада, расаднік.
 
Да прыставак раз– (рас–), с– (з–), уз– (ус–) пры спалучэнні з марфемамі, якія пачынаюцца са збегу зычных, далучаецца а: сабраць (збіраць), сарваць (зрываць), сатлелы (тлець), разаспацца (спаць).
 
У некаторых выпадках (сысці і зысці, сысціся і зысціся, сходны, сыходны і зыходны, сход і зыход) правапіс прыставак на з, с залежыць ад лексічнага значэння слоў.
 
Прыстаўка дыз– пішацца перад галоснымі (дызартрыя, дысгармонія), а дыс– ужываецца перад зычнымі (дысфункцыя, дыскваліфікацыя).
 
Прыстаўка дэз– пішацца нязменна (дэзынфекцыя, дэзынтыграцыя, дэзарыентацыя). 
Трэба адрозніваць напісанне спалучэнняў сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкі і кораня, а таксама ў сярэдзіне кораня.
 
У першым выпадку такое спалучэнне пішацца у залежнасці ад таго, які зычны знаходзіцца перад каранёвымі с ці з (расшырэнне, расшумецца, бясшкодны, расшчапіць (ад шчэпка), расшчапленне (ад шчэпка), расшчэп (раскол) (не блытаць счапіць ад чапаць і шчапаць ад шчэпка), разжаніць, разжывацца, безжурботна  і інш). Выключэннямі з’яўляюцца наступныя словы: рашчыніць (паставіць цеста), ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.
 
У другім выпадку правапіс з або с вызначаецца шляхам праверкі (пясчаны і пясок).