Теория:
Калі перад коранем на і знаходзіцца зычны, то і пераходзіць у ы (падысці, узысці, сыграць, адыграць), калі галосны — у й (пайсці, выйграць, знайсці).
Некаторыя словы з коранем –ход– выяўляюць варыянтныя напісанні: адыходы і адходы, адыходлівы і адходлівы, адыходнае і адходнае, адыходнік і адходнік.
Пасля прыставак звыш–, між–, пан–, супер–, транс–, контр– каранёвае і захоўваецца (звышімклівы, міжінстытуцкі, панісламізм).
Каранёвае і захоўваецца пры ўтварэнні складу: аб’інець, праінфармаваць, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праіндэксаваць, даімперыялістычны, неіснуючы, неістотны, заімка, Прыіртышша, праіранскі і інш.
Пры ўтварэнні складанаскарочаных слоў, першая частка якіх заканчваецца на зычны, наступнае і захоўваецца: педінстытут, палітінфармацыя, медінструменты.