Теория:

Пры ўтварэнні новых слоў адбываецца “ўзбагачэнне” іх асноў рознымі марфемамі, г. зн. асновы становяцца вытворнымі:  танк і танк–іст, рыб–а і рыб–ак.
 
Словы з невытворнымі асновамі не ўтварыліся ад якога–небудзь іншага слова: лес, пыл, мыс і інш.
 
Пры ўтварэнні новага слова да словаўтваральнай асновы (яна выдзяляецца ў слове, якое паслужыла базай для ўтварэння новага слова, звычайна цалкам у ім паўтараецца) далучаецца словаўтваральны сродак (прыстаўка, суфікс, постфікс і інш.): бяроз–а і бяроз–авы, кніг–а і кніж–ны.
 
У залежнасці ад таго, які сродак (марфема)  прымае ўдзел ва ўтварэнні новага слова, выдзяляюць разнастайныя спосабы марфалагічнага словаўтварэння:

1)прыставачны (выйсці ад ісці, занесці ад несці, няпраўда ад праўда);

2)суфіксальны (лазовы ад лаза, нервовы ад нервы, сівізна ад сівы);

3)прыставачна–суфіксальны (узбярэжны аб бераг, падасінавік ад асіна, узлесак ад лес).
Каб адрозніць прыставачна–суфіксальны ад іншых спосабаў, трэба кіравацца наступным: калі слова ўтворана гэтым спосабам, то яно не можа ўжывацца без адпаведных прыстаўкі і суфікса (узбярэжны аб бераг, бо нельга сказаць «узбярэж» ці «бярэжны»).
Складанне — такі спосаб словаўтварэння, пры якім з некалькіх утвараецца адно, складанае слова: частакол, прыродакарыстанне, далягляд.