Теория:

Займеннік — гэта самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы або колькасць, але не называе іх.
Асаблівасць займеннікаў у тым, што адно і тое ж слова ў розных кантэкстах можа ўказваць (не называе!) на зусім розныя прадметы, прыметы або колькасць.

За адказ на ўроку ён атрымаў дзясятку. (Вучань)

Ён ляжыць на гэтым месцы болей за сто гадоў. (Камень)
 
У адпаведнасці са значэннем і граматычнымі асаблівасцямі ўсе займеннікі падзяляюцца на дзевяць разрадаў.
 
асабовыяя, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны
зваротнысябе
прыналежныямой, наш, твой, ваш, яго, яе, іх (іхні), свой
указальныягэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі
азначальныясам, самы, увесь (уся, усё), кожны, усякі, іншы
адносныя хто, што, які, каторы, чый, колькі
пытальныяхто? што? які? каторы? чый? колькі?
адмоўныяніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі
неазначальныя (няпэўныя)нешта, некалькі, некаторы, нейкі, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто–небудзь, што–небудзь, які–небудзь, абы–хто, абы–што, абы–чый, абы–які і інш.
 
У адпаведнасці са значэннем і  граматычнымі асаблівасцямі займеннікі збліжаюцца:

1) з назоўнікамі (усе асабовыя, сябе, хто, што, ніхто, нехта, абы–хто і інш.);

2) з прыметнікамі (мой, твой, свой, іх, наш, ваш, які, чый, каторы,  гэты, той, такі, гэтакі, некаторы і інш.);

3) з лічэбнікамі (колькі, гэтулькі, столькі).
 
Усе займеннікі маюць граматычную катэгорыю склону, большая частка — роду і ліку (сярод іх пераважаюць словы з другой групы, г. зн. тыя, якія збліжаюцца з прыметнікамі).
 
Пачатковымі для займеннікаў з’яўляюцца формы назоўнага склону (калі яны не маюць катэгорый роду і ліку, напрыклад, ніхто, нішто, хтось), роднага склону (сябе), назоўнага склону адзіночнага ліку (калі маюць склон і лік, у прыватнасці, я, мы, вы, гэтулькі, столькі), назоўнага склону мужчынскага роду адзіночнага ліку (калі маюць род, лік, склон, напрыклад, ён, ваш, гэты, увесь).
 
У сказе займеннікі выконваюць разнастайную сінтаксічную ролю.

Мы, дзеці, пацягнуліся след у след за бацькам і маці (Сач.).

Маці не ведала, хто яна (Б.).

Яна пазнала сваіх і шчыра ўзрадавалася (Шам.).

Увесну да змяркання пчолы пад кожнай ліпаю гулі (Грах.).

Ён сам адчувае ў сабе крамяную сілу… (І.Н.).