Теория:
Асабовыя займеннікі
1 асоба: я, мы
2 асоба: ты, вы
3 асоба: ён, яна, яно — яны.
2 асоба: ты, вы
3 асоба: ён, яна, яно — яны.
Займеннікі 1 і 2 асоб змяняюцца па ліках і склонах, 3 — па родах, ліках, склонах.
Н. склон | я | м–ы | т–ы | в–ы |
Р. склон | мян–е | н–ас | цяб–е | в–ас |
Д. склон | мн–е | н–ам | таб–е | в–ам |
В. склон | мян–е | н–ас | цяб–е | в–ас |
Т. склон | мн–ой (–ою) | н–амі | таб–ой (–ою) | в–амі |
М. склон | (аба) мн–е | (аб) н–ас | (аб) таб–е | (аб) в–ас |
Н. склон | ён | ян–а | ян–о | ян–ы |
Р. склон | й–аго | й–ае | й–аго | й–іх |
Д. склон | й–аму | й–ой | й–аму | й–ім |
В. склон | й–аго | й–ае | й–аго | й–іх |
Т. склон | й–ім | й–ой | й–ім | й–імі |
М. склон | (аб) й–ім | (аб) й–ой | (аб) й–ім | (аб) й–іх |
Займеннікі 3 асобы ва ўскосных склонах маюць аснову, якая складаецца з аднаго гука (ёта).
Зваротны займеннік
Скланяецца займеннік сябе, як і асабовы займеннік ты.
Н. склон | т–ы | |
Р. склон | сяб–е | цяб–е |
Д. склон | саб–е | таб–е |
В. склон | сяб–е | цяб–е |
Т. склон | саб–ой (–ою) | таб–ой (–ою) |
М. склон | (аб) саб–е | (аб) таб–е |
Прыналежныя займеннікі
Прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета іншаму прадмету ці асобе: мой, наш — 1 асобе; твой, ваш — 2 асобе; іх (іхні) — 3 асобе; свой — прыналежнасць кожнай з трох асоб.
Скланяюцца прыналежныя займеннікі так, як і прыметнікі.
Н. склон | мой | ваш–а |
Р. склон | май–го | ваш–ай |
Д. склон | май–му | ваш–ай |
В. склон | як Н. ці Р. | ваш–у |
Т. склон | ма–ім | ваш–ай (аю) |
М. склон | (аб) ма–ім | (аб) ваш–ай |
Трэба адрозніваць склонавыя формы асабовых займеннікаў ён, яна, яны (яго, яе, іх) ад прыналежных займеннікаў яго, яе, якія адказваюць на пытанні чый? чыя? Напрыклад, убачыў яго і яго партфель, заўважыў яе і яе кніга.
Указальныя займеннікі
Н. склон | т–ая | гэт–ыя |
Р. склон | т–ой | гэт–ых |
Д. склон | т–ой | гэт–ым |
В. склон | т–ую | гэт–ым |
Т. склон | т–ой (–ою) | гэт–ымі |
М. склон | (аб) т–ой | гэт–ыя |
Займеннікі столькі, гэтулькі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку.
Н. склон | стольк–і |
Р. склон | стольк–іх |
Д. склон | стольк–ім |
В. склон | як Н. ці Р. |
Т. склон | стольк–імі |
М. склон | (аб) стольк–іх |
Азначальныя займеннікі
Займеннік сам мае значэнне «самастойна», «без чыёй–небудзь дапамогі», «адзін», «уласна ён», а самы — «найвышэйшая ступень праяўлення якой–небудзь якасці». Напрыклад, сам выканаў і самы вялікі.
Пры скланенні займеннік сам мае націск на канчатку, а самы — на аснове.
Н. склон | сам | сам–ы |
Р. склон | сам–ога | сам–ага |
Д. склон | сам–ому | сам–аму |
В. склон | як Н. ці Р. | як Н. ці Р. |
Т. склон | сам–ім | сам–ым |
М. склон | (аб) сам–ім | (аб) сам–ым |
Пры скланенні ўсе азначальныя займеннікі змяняюцца па родах і ліках.
Адносныя і пытальныя займеннікі
Займеннікі хто, што, які, каторы, чый, колькі могуць быць і адносныя, і пытальныя. Пытальныя яны тады, калі ўжываюцца ў пытальных сказах, а адносныя — калі звязваюць часткі складанага сказа.
Скланяюцца адносныя і пытальныя займеннікі аднолькава. Хто, што, колькі змяняюццца толькі па склонах, астатнія — па родах, ліках і склонах.
Н. склон | хт–о | кольк–і | як–ая |
Р. склон | к–аго | кольк–іх | як–ой |
Д. склон | к–аму | кольк–ім | як–ой |
В. склон | к–аго | як Н. ці Р. | як–ую |
Т. склон | к–ім | кольк–імі | як–ой (–ою) |
М. склон | (аб) к–ім | (аб) кольк–іх | (аб) як–ой |
Адмоўныя займеннікі
Адмоўныя займеннікі ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі ўтвараюцца ад адносных пры дапамозе прыстаўкі ні–, якая пішацца з імі заўсёды разам.
Скланяюцца адмоўныя займеннікі, як і адпаведныя ім адносныя.
Н. склон | хт–о | ніхт–о |
Р. склон | к–аго | нік–ога |
Д. склон | к–аму | нік–ому |
В. склон | к–аго | нік–ога |
Т. склон | к–ім | нік–ім |
М. склон | (аб) к–ім | (аб) нік–ім |
У займенніках ніхто, нішто націск у формах ускосных склонаў падае на першы галосны канчатка: нікога, нічога, нікому, нічому.
У займенніку ніякі націск захоўваецца на аснове ва ўсіх склонавых формах: ніякага (нельга ніякога), ніякаму (нельга ніякому).
Неазначальныя (няпэўныя) займеннікі
Няпэўныя займеннікі ўтвараюцца ад адносных пры дапамозе прыстаўкі абы– (пішацца заўсёды праз злучок), суфіксаў –небудзь (пішацца заўсёды праз злучок) і –сьці або –сь (пішуцца заўсёды разам). Напрыклад: нешта, некалькі, некаторы, нейкі, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто–небудзь, што–небудзь, які–небудзь, абы–хто, абы–што, абы–чый, абы–які і інш. Калі абы– аддзелена ад займенніка прыназоўнікам, то пішацца асобна: абы пра што, абы з кім.
У займенніку некаторы ва ўсіх склонавых формах націск падае на апошні склад асновы.
Н. склон | некатор–ы |
Р. склон | некатор–ага |
Д. склон | некатор–аму |
В. склон | як Н. ці Р. |
Т. склон | некатор–ым |
М. склон | (аб) некатор–ым |