Теория:

Назоўнікі змяняюцца па ліках. Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку абазначаюць адзін
прадмет: капялюш, конь. Назоўнікі ў форме множнага ліку абазначаюць два і больш прадметы: капелюшы, коні.
Обрати внимание!
Большасць назоўнікаў у форме множнага ліку мае канчаткі -і, -ы.
Обрати внимание!
Некаторыя назоўнікі ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку (пячэнне, кефір) або толькі
ў форме множнага ліку (дзверы, санкі).
Обрати внимание!
Будзь уважлівы!
У беларускай мове У рускай мове
дзверы (мн. л.) дверь (ед. ч.) —  двери (мн. ч.)
чарніла (адз. л.) чернила (мн. ч.)
крупы (мн. л.) крупа (ед. ч.)
паводзіны (мн. л.) поведение (ед. ч.)
 
Обрати внимание!
Слоўнікавае слова
бутэрброд.pngБУТЭРБРÓДСкібка хлеба з маслам, сырам, каўбасой і падобнае.На дарогу хлопцы ўзялі ў лагернай кухні па два бутэрброды.