Теория:

Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку адносяцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага,
жаночага 
або ніякага.
Да назоўнікаў мужчынскага роду можна падставіць словы ён, мой (хлопчык, верталёт). Да назоўнікаў жаночага роду — яна, мая (дзяўчынка, лялька). Да назоўнікаў ніякага роду — яно, маё (дзіця, вядро).
Обрати внимание!
Назоўнікі кожнага роду маюць свае родавыя канчаткі: мужчынскі род (м. р.): дзядзька, дзядуля, лес ; жаночы род (ж. р.): сасна, яблыня, печ ; ніякі род (н. р.): акно, зерне, галлё, кацяня, паветра.
Обрати внимание!
Каб вызначыць род назоўніка, які ўжыты ў форме множнага ліку, трэба паставіць яго ў форму адзіночнага ліку, затым падставіць словы ён, мой (м. р.), яна, мая (ж. р.), яно, маё (н. р.):
кнігі — кніга (яна, мая) — жаночы род.
У назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, нельга вызначыць род.
У беларускай мовеУ рускай мове
доўгі цень (м. р.) длинная тень (ж. р.)
шэры пыл (м. р.)серая пыль (ж.р.)
моцны боль (м. р.)сильная боль (ж. р.)
прыгожы подпіс (м. р.)красивая подпись (ж. р.)
высокая жырафа (ж. р.)высокий жираф (м. р.)
белая пáра (ж. р.)белый пар (м. р.)
 
Обрати внимание!
Слоўнікавае слова
булён.pngБУЛЁННічым не запраўлены мясны адвар. Бульбяны суп, засквараны салам. Вы будзеце есці курыны булён?