Теория:

Сказ, у якім выказваецца моцнае пачуццё, называецца клічным. У канцы апавядальнага клічнага і пабуджальнага клічнага сказаў ставіцца клічнік (!). У канцы пытальнага клічнага сказа ставяцца пытальнік і клічнік (?!).
Пример:
Заўтра мы паедзем у Дудуткі?!
Клічныя сказы вымаўляюцца больш высокім тонам з выдзяленнем слова, якое выражае пачуццё радасці, гневу, захаплення, удзячнасці, здзіўлення.
Пример:
Мілая бабуля, раскажы мне казку!
Клічныя сказы могуць пачынацца словамі, якія дапамагаюць перадаць пачуцці радасці, гневу, захаплення, удзячнасці, здзіўлення: колькі, як, які, эх, ай, о, ой, няхай (хай), дык.
Пример:
Няхай збудуцца ўсе твае мары!
 
ЛЁСдоля, жыццёМы жывём на зямлі, той, што лёсам нам дадзена,
дзе адвеку жылі нашы мудрыя прадзеды.