Теория:

У прыстаўках з-/с-, раз-/рас-, без-/бес-, уз-/ус- літара з пішацца перад звонкімі зычнымі, а літара с — перад глухімі зычнымі: зварыць - спалохаць, бездапаможны - беспрацоўны.
з-с у прыстаўках.jpg
 
Прыстаўкі аб-, ад-, над-, пад-, прад-, перад- пішуцца нязменна: абтрэсці, перадапошні.
Калі апошняя літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве
літары: аббегчы, рассадзіць.
 
Алгарытм вызначэння прыстаўкі:
1. Падбіраем да слова аднакаранёвыя словы без прыстаўкі або з іншымі прыстаўкамі.
Пагаварыць — гаварыць, гаворка; загаварыць, адгаварыць, выгаварыцца.
2. Знаходзім у аднакаранёвых словах прыстаўкі.
Пагаварыць, гаварыць, гаворка, загаварыць, адгаварыць, выгаварыцца.
3. Частка слова, якая стаіць перад коранем, і будзе прыстаўкай.
Пагаварыць.
4. Абазначаем прыстаўку.
Апостраф пішацца пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны, перад літарамі е, ё,
ю, я, і, калі паміж зычным і галосным вымаўляецца гук [й]: з'ехаць, ад'есці.
  
Обрати внимание!
Слоўнікавыя словы
выйсці.jpgВЫ́ЙСЦІПайсці адкуль-небудзь, пакінуць межы чаго-небудзь.Выйсці з горада. Выйсці з машыны.
адчыніць.jpegАДЧЫНÌЦЬТое, што і адкрыць.
Адчыніць хату.
Адчыніць дзверы.