Теория:

Частка слова, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння слоў, — гэта суфікс.
састаў слова1.png
Кожны суфікс мае сваё значэнне. Суфіксы -еньк-, -аньк-, -эньк-, -к-, -ік-, -ык-, -ок- надаюць
значэнню слова памяншальна-ласкальнае адценне: рыжанькі, беленькі.
Пры дапамозе суфіксаў -ан-, -ян- утвараюцца словы — назвы дзіцянят жывёл: кацяня, ваўчаня.
Алгарытм вызначэння суфікса ў слове 
 1. Змяняем фомы слова.
 Гусачка, гусачкі, гусачку, гусачкай.
 2. Знаходзім у слове канчатак.
 Гусачка .
 3. Падбіраем да слова аднакарэнныя словы.
 Гусачка — гусь, гусак, гусіны, гусяня.
 4. Знаходзім у аднакаранёвых словах корань.
 Гусачка, гусь, гусак, гусіны, гусяня.
 5. Частка слова, якая стаіць пасля кораня і перад канчаткам, будзе суфіксам. Абазначаем суфікс.
 
Пры дапамозе суфіксаў -іст-, -ыст-, -ар-, -ор-, -чык-, -шчык- утвараюцца словы — назвы людзей паводле іх заняткаў, прафесій: журналіст, шахматыст, кухар, барабаншчык, пераплётчык, танцор.