Теория:
Калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне, паміж імі ставіцца працяжнік:
Мінск — сталіца Беларусі.
Хатынь — наш нязгасны боль.
Калі дзейнік знаходзіцца пасля выказніка, працяжнік не ставіцца: Цудоўны занятак катанне на каньках. Для параўнання: катанне (слова не мяняе формы назоўнага склону) з’яўляецца заняткам, а не занятак — катаннем.
Працяжнік ставіцца тады, калі адзін з галоўных членаў сказа ці абодва яны выражаны неазначальнай формай дзеяслова:
Дзетак узгадаваць — не грыбкоў назбіраць (Прык.).
Гаспадарку весці — не лапці плесці (Прык.).
Заўсёды ставіцца працяжнік, калі паміж дзейнікам і выказнікам ёсць словы “гэта”, “значыць”, “гэта значыць”:
Маці — гэта галоўны на свеце чалавек.
Сябраваць — значыць заўсёды дапамагаць у бядзе.
Мір — гэта значыць узаемапавага і дапамога.