Теория:
Сказы, якія пабудаваны толькі з дзейніка і выказніка, называюцца неразвітымі:
Я працую.
Зямля кружыцца.
Лісце падае.
Калі ў сказе ёсць даданыя члены, то ён называецца развітым:
Я прачытаў апавяданне (сказ развіты дапаўненнем).
Люблю залатую восень (сказ развіты дапаўненнем і азначэннем).
Мы рухаліся подбегам (сказ развіты акалічнасцю).
Дапаўненне — даданы член сказа, які адказвае на пытанні ўскосных склонаў, падкрэсліваецца перарывістай лініяй: убачыў (што?) карабель, не наліў (чаго?) малака.
Азначэнне — даданы член сказа, які абазначае прыметы прадметаў, адказвае на пытанні які? чый? і падкрэсліваецца хвалістай лініяй: афраканская (якая?) жырафа, дубовая (якая?) камода, бацькаў (чый?) гальштук.
Акалічнасць — даданы член сказа, які абазначае месца, час, прычыну, мэту, спосаб, умову дзеяння, адказвае на пытанні дзе? куды? чаму? як? і інш., падкрэсліваецца штрыхпункцірнай лініяй (штрых і кропка): падняліся (куды?) угору, працаваў (як?) плённа, захварэў (калі?) зімой.
Даданыя члены сказа часта з'яўляюцца залежным кампанентам словазлучэнняў, аднак могуць выступаць і ў ролі галоўнага.
У мове сустракаюцца выпадкі, калі адно і тое ж слова з’яўляецца рознымі членамі сказа: падручнік (чый? каго?) сястры (азначэнне і дапаўненне), стол (які? з чаго?) з дубу (азначэнне і дапаўненне), накіраваўся (да чаго? куды?) да крамы (дапаўненне і акалічнасць).