Теория:

Маналог (ад грэч. monos — адзін і logos — мова) – выказванне адной асобы.
Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц толькі зноў твой вяз
Крануў галінамі за плечы (Р.Барадулін. Бацьку).
Дыялог (ад грэч. дыя — праз., г.зн. адбываецца змена тых, хто гаворыць, на тых, хто слухае) — размова дзвюх асоб, перададзеная дакладна, без змен.
   — Што табе трэба? — крычыць лёкай.— Тут сам пан жыве!
Сцёпка пакланіўся лёкаю і кажа:
   — А мой паночку, а мой даражэнькі, вось жа мне і патрэбен гэты сам пан. Я прыйшоў да яго са старога маёнтка.
   Лёкай памякчэў.
   — Добра,— кажа,— я далажу пану пра цябе. Але скажы ж ты мне, адкуль ты ведаеш, што і я — пан?
   — Гм,— хітра кашлянуў Сцёпка,— бачу: ты пан не пан, а так сабе паўпанак, бо ў цябе лоб нізкі, нос слізкі, от і відаць, што лізаў панскія міскі (Беларуская народная казка
“Як Сцёпка з панам гаварыў”).
Палілог (ад грэч. polys — шматстайны) — размова некалькіх асоб, перададзеная дакладна, без змен.
   — Дождж дык дождж... — сказаў чалавек у піжаме. — Не пашкодзіць і дождж.
   —  Заўтра футбол, — сказаў я. - Навошта той дождж?
   — Футбол будзе днём, а дождж сёння ноччу, кажу, — паправіў мяне дзядзька Ігнат (М.Стральцоў. Сена на асфальце).

Дыялог складаецца з некалькіх рэплік, г. зн. асобных выказванняў. Рэплікі дыялога найчасцей афармляюцца праз працяжнік, радзей — бяруцца ў двукоссе. У першым выпадку кожная рэпліка запісваецца з вялікай літары, а перад ёй з чырвонага радка ставіцца працяжнік (не блытаць: абзац пачынаецца са знака прыпынку, а не з рэплікі).

ЗнакІ прыпынку пры дыялогу.png